Два стихотворения, две легенды, две разные жизненные дороги.
Тексты на национальном языке.
Баллада о материНа бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,
На шчасьце і ўдачу пасеяла маці зярняты.
Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,
Сын прыдзе з паходу,
са славую прыйдзе з паходу.
Дарэмна ўздыхала,
чакала
і шчасьця, і долі:
Упалі зярняты
на камень шчарбаты
ў полі.
На камень упала
цярплівая маці ў зьнямозе,
У роспачы скардзіцца стала
знаёмай дарозе:
"Пачуй мае словы,
улашчы свой камень суровы.
За гэта вярбою
гатова я стаць над табою".
Сказала дарога ёй: "Скардзішся, маці, дарма ты.
Ня ўзыдуць зярняты,
бо палі на камень шчарбаты.
Ня першая ты каля камню заходзішся з жалю:
Ня раз на ім сеялі, але ні разу ня жалі!
На нашыя нівы яго закацілі чужынцы,
Чужы і маўклівы, даўно ён ляжыць пры гасьцінцы".
З дарогі ўставала
ды каменю маці казала:
"Вады табе мала
і матчыных слёз табе мала!
Цяпер я крывёю
сваёю
цябе заклінаю:
Ты станеш зямлёю,
а каменем стану сама я!"
І тройчы такою
кляцьбою
той камень пракляла.
Стаў камень зямлёю,
сама ж яна каменем стала.
На камні былым
пры дарозе
ўзыходзяць зярняты.
Вяртаецца сын
па дарозе
з паходу дахаты. ©
Песня умирающего воинаНядоўгі бурлівы свой век
Я сьмерці служыў, як царыцы –
Яе пацалункам скарыцца
Павінен слабы чалавек.
Сузор’е Паўночнай Кароны
Вянчае яе галаву.
Служыў я царыцы да скону
I верыў, што годна жыву.
Я зьведаў аднойчы каханьне,
I двойчы мне славу раўлі,
I беглі за мной на аркане
Чужых астравоў каралі.
Мне ўсё даравала царыца,
Але – не апошні уздых,
Калі я хацеў памаліцца
За душы забітых усіх.
Няўмольнасьць!
Тваім пацалункам
Мне грэбаваць зараз ня сьлед,
Бо зброю пакінулі рукі,
А зброя –
ня вызваліць сьвет.
...Зямля прарасла цішынёю.
Сьлізгае па костках рала...
Я думаў:
Радзіма – за мною.
Яна ж –
пада мною была... ©
Два стихотворения, две легенды, две разные жизненные дороги.
Тексты на национальном языке.
Баллада о матери
Песня умирающего воина
Тексты на национальном языке.
Баллада о матери
Песня умирающего воина