Па шматлiкiх просьбах працоўных мас: яойны фанфiк на беларускай мове.)))Назва: Тысяча вёсен
Фандом: InuYasha
Пэйрынг: Джакотсу/улюбёны ў яго спадар Таранага
Рэйтынг: PG-15
Правы: належаць спадарынi Такахасi
Сiхару нiбыта верш - колькi нi чытай яго, так i не разгадаеш цалкам. Вочы ў яго чорныя i матавыя, быццам луна, твар белы як снег, а вусны чырваней за кроў. Часам на iх сапраўды кроў, Сiхару выкарыстоўвае яе замест памады, аблiзваючы парэзаныя пальцы - жартам, вядома, але спадару Тараназе не падабаюцца яго жарты.
Сiхару нiбы вада - ён саступае перад сiлай, але ў паводзiнах яго нi на лепту сапраўднай пакорлiвасцi. Часам спадару Тараназе здаецца, што сiла - адзiная мова, на якой можна размаўлять з Сiхару. Ён не разумее лагодных угаворванняў i смяецца з яго ласкi, але спадар Таранага любiць яго i рэдка адважваецца прымусiць да чаго-небудзь альбо прычынiць боль.
Сiхару быццам вецер - у яго легкi смяшлiвы нораў, жывы твар, i сама прырода яго здаецца лёгкая i вясёлая. Але ён бязлiтасны. Спадару Тараназе нiколi не даводзiлася пераканацца ў гэтым, аднак чамусьцi здаецца, што, калi Сiхару ўздумаецца звярнуць яму шыю альбо зламаць руку, прасiць у яго лiтасцi будзе гэтак жа бескарысна, як у галоднай горнай кошкi.
Сiхару нiбы ланцуг - на першы погляд з крышталя i шкла, насамрэч - з жалеза. Мог бы Таранага даўно з’ехаць з гораду ды пазбавiцца клапот аб гэтым юнаку, але дзе ж там. Мацней за ланцуг прывязаў яго да сабе Сiхару, i захочаш сысцi - а не здолееш. Якi злы каваль, якi звар’яцелы рамеснiк выкаваў яго свету на здзiўленне i яму, Тараназе, на пагiбель.
Самыя простыя рэчы ў яго руках набывалi нейкую магiчную таямнiчасць: вострая шпiлька, што ўтрымлiвала цёмны цяжар яго валасоў; танны папяровы веер, упрыгожаны шалковай нiткай; невялiкая лямпа, якую ён ставiў ля футона - усё гэта набывала сэнс патаемны i нябачны.
Заколваючы шпiлькай чорныя яго валасы, каб адкрыць для пацалункаў шыю, Таранага думаў аб тым, цi знойдзецца меч, здольны перасекчы гэтае д’ябальскае горла, у якiм люты смех зараджаўся разам з чароўнай песняй. Спускаючы юката з яго плеч - зусiм не дзявочых, шырэйшых нават, чым у Таранагi - думаў, цi знойдзецца меч яму па руцэ, бо ў Сiхару рукi ваяра i сэрца горнае кошкi.
Са стогнам неспатольнай тугi i балючай прагi перакульваючы яго на ложак, Таранага ледзь заўважае, што вочы Сiхару губляюць бляск i робяцца чарней цемры, да й адсотку не застаецца ад весялосцi, якая хвiлiну таму асвятляла яго твар. Дрыжыць агенчык невялiчкае лямпы ля футона, i ў яго няпэўным рассеяным святле ценi, падобныя на жудасных пачвар, рухаюцца ўздоўж сцяны. Кроплi поту блiшчаць на лбе Сiхару нiбы срэбны вянец, i бачыцца ў няроўным святле, быццам два доўгiх iкла - што ў ядавiтае змяi - цягнуцца ад вачэй уздоўж яго шчок, i сам твар яго белы - як бачная ўначы палова луны, i чорны - як другая, схаваная ад чалавечых вачэй палова.
@темы:
фанфики и фандом,
InuYasha
Якая прыгажосць! Па-беларуску цудоўна гучыць.
Мне вельмі падабаецца!
"Iнуяшу" паглядзi))))