А я продолжаю бесить моих ПЧ, и на этот раз два в одном: белорусскоязычный фанфик по всем осточертевшему фандому.
***Назва: Міласць
Фандом: InuYasha
Дзеючыя асобы: міко Канадэ й чацвёра дэманаў з усходнеазіятскае міфалогіі
Рэйтынг: PG-13
Правы: належаць спадарынi Такахасi
Вялікім бедствам яны былі, горш за пажар, горш за вывяржэнне вулкану, ды й за вогненны град горш. Ад раз'юшанай стыхіі можна схвавацца, яна не шукае крыві, знішчая ўсё на сваім шляху і не адрозніваючы жывое ад нежывога. Ад іх утаіцца было амаль немагчыма. Яны прыйшлі, таму што знайшлі дарогу, і пралілі рэкі крыві, таму што маглі, не шкадуючы ні жанчыны, ні дзіцяці.
У першага былі чырваней агню вочы і валасы што полымя, голас напеўнейшы за ручай і агністыя птушкі, якія падпарадкоўваліся паў-узмаху яго рукі. Ён здаваўся наймірнейшым з іх, але толькі здаваўся, бо ён быў - агонь.
Другі нагадваў тыгра і быў увесь дзікі й люты, нібы драпежны звер. Твар яго адзначалі шнары, падобныя на палосы, што пакрываюць тыгрыную скуру, і жоўтыя яго вочы глядзелі са звярынай злосцю і неспатольнай прагай да крыві. Ён быў зямля.
Трэці рагатаў ёй у твар і з усіх чацвярых здаваўся найбольш апантаным, выраз ганарлівага самаздаволення нібыта назаўсёды застыў у яго рысах. Валасы ў яго былі колеру неба й заплеценыя ў касу, а за спіной трымаліся на перавязі два клінкі - зямны й нябесны, бо ён быў паветрам, аб'ядноўваючым сабою неба і зямлю.
Чацверты быў велізарнай чарапахаю, марской пачварай, з панцырам запар усеяным шыпамі й варонкамі, з доўгай шыяй і чырвонымі, нібы кроў, вачыма. Але ж не яго велічэзная постаць усяляла больш за ўсё жаху: паміж вачэй, пасярэдзіне ілба злосна глядзеў другі твар, вельмі аддалена падобны на чалавечы. Ніякіх гукаў не маглі ўтварыць яго вусны, апроч злавеснага смеху, а чарапашае горла здольна было толькі раўці, не адоранае мовай. Ён быў вада.
Першымі загінулі дэманы - тыя з іх, што ўсталі спіна да спіны са зброяй у руках, як уставалі кожныя пяцьдзесят год. Напэўна, яны не паспелі нават адчуць, што іх забіваюць. Потым надышла чарга жанчын з дзецьмі, на гэтым востраве даўно ўжо ніхто не задаваўся пытаннем, ці зрабілі жыхары Харая што дурное мананоке з вялікае зямлі. Яны былі лёгкай здабычай, і гэтага звычайна ставала.
Шасцёра ці сямёра дзяцей-ханьё ацалела - але ж не з ласкі, а па халоднае бязлітаснае волі. Кожныя паўвека аднаго з выжылых кідалі ў нетры Пякельнага катла, у ахвяру - дзеці добраахвотна шлі туды, бо, калі б хто не пайшоў, нікога не пакінулі б жыць.
Вялікім бедствам яны былі, горш за пажар, горш за вывяржэнне вулкану, ды й за вогненны град горш.
... Чаму завагалася яе сэрца ў час расправы?
@темы:
фанфики и фандом,
InuYasha
Как раз сижу и качаю его,чтобы посмотреть, с вашей подачи)
И да, как посмотрите - поделитесь впечатлениями, хорошо?
Обязательно поделюсь!)
Слушай, а напиши на белорусском про свою "семейку Адамсов", а.)